Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэрыя Хірасімы не запросіць дэлегацыі Беларусі і Расеі на цырымонію памяці ахвяр атамнага бамбаваньня


Акцыя памяці ахвяр атамнага бамбаваньня Хірасімы, архіўнае фота
Акцыя памяці ахвяр атамнага бамбаваньня Хірасімы, архіўнае фота

Пра гэта 18 ліпеня паведаміў мэр японскага гораду Кадзумі Мацуі. 

Паводле яго слоў, якія прыводзіць ТАСС, гэта зьвязана з працягам узброенай агрэсіі Расеі супраць Украіны, якой дапамагаюць улады Беларусі.

«Мы, як і летась, вырашылі не запрашаць на цырымонію прадстаўнікоў абедзьвюх дзяржаў, — падкрэсьліў Мацуі. — Разам з тым мы выступаем за візыты ў наш горад кіраўнікоў усіх краін, таму паведамілі пасольствам [Беларусі і Расеі], што вельмі спадзяёмся на прыезд [лідэраў] у Хірасіму ў хуткай будучыні, дзе яны маглі б непасрэдна азнаёміцца зь гісторыяй атамнага бамбаваньня».

Яшчэ ў траўні 2023 году пра рашэньне не запрашаць беларускую і расейскую дэлегацыі абвясьцілі ўлады горада Нагасакі.

Раніцай 6 жніўня 1945 году амэрыканскі бамбавальнік B-29 Enola Gay скінуў на японскі горад Хірасіму атамную бомбу Little Boy магутнасьцю 13–18 кілятон у тратылавым эквіваленце. Праз тры дні бомбу Fat Man магутнасьцю 19–21 кілятон скінулі на горад Нагасакі бамбавальнікам B-29 Bockscar.

Гэта былі першыя і адзіныя ў гісторыі чалавецтва выпадкі баявога выкарыстаньня ядзернай зброі.

Непасрэдна ад выбухаў загінула да 80 тысяч чалавек. Да канца 1945 году колькасьць загінулых з улікам тых, хто быў падвержаны радыяактыўнаму апраменьваньню, склала ад 90 да 166 тысяч у Хірасіме і ад 60 да 80 тысяч у Нагасакі.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG