Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Кастусёў патэлефанаваў з калёніі жонцы. Вось што ён распавёў


Архіўнае фота, 2018. Гістарычны музэй, сьвяткаваньне 100 год БНР. Рыгор Кастусёў і гісторык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк
Архіўнае фота, 2018. Гістарычны музэй, сьвяткаваньне 100 год БНР. Рыгор Кастусёў і гісторык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк

Сёньня старшыня партыі БНФ, 66-гадовы палітвязень Рыгор Кастусёў патэлефанаваў сваёй жонцы. Мінулы раз ён меў такую магчымасьць месяц таму.

Ён распавёў, што пазбавілі спатканьняў, забралі асабістыя запісы. У тым ліку чарнавік кнігі якую пісаў Рыгор. Таксама забралі запісы дзе былі пазначаныя адрасы для перапіскі, напісаў у Фэйсбуку ягоны зяць Зьміцер Антончык.

16 траўня стала вядома, што Рыгор Кастусёў з 27 красавіка знаходзіўся ў шпіталі на абсьледаваньні, пасьля чаго яго вярнулі ў папраўчую калёнію № 22 «Ваўчыныя норы» каля вёскі Даманава Івацэвіцкага раёну.

У зьняволеньні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем, у яго выявілі анкалягічнае захворваньне.

У верасьні летась Кастусёў быў засуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі ў «справе аб дзяржаўным перавароце».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG