Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы аўтобус з турыстамі зь Беларусі трапіў у кювэт, некалькі чалавек шпіталізавалі


Беларускі аўтобус, які перакуліўся ў Польшчы. 5 ліпеня 2023
Беларускі аўтобус, які перакуліўся ў Польшчы. 5 ліпеня 2023

Здарэньне здарылася каля Тарэспаля.

Аўтобус з гомельскімі нумарамі, які вёз беларускіх турыстаў у Польшчу, перакуліўся раніцай 5 ліпеня недалёка ад горада Тарэспаль, пасьля беларуска-польскай мяжы.

Пра задрэньне паведамілі падпісанты тэлеграм-канала «Мяжа Беларусь — ЭЗ».

«Будзьце акуратныя, толькі ад’ехаў ад мяжы аўтобус і лёг у кювэт», — напісаў відавочца.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўтобусе ехалі 49 чалавек, 11 зь якіх шпіталізавалі. Аўтобус накіроўваўся ў Модлін, аэрапорт каля Варшавы.

Празь некаторы час консул Беларусі ў Бяла-Падлясцы Уладзіслаў Хало пракамэнтаваў здарэньне. Пагрозы жыцьцю грамадзян Беларусі — пасажыраў аўтобуса, які перавярнуўся ў Польшчы, — няма, паведміў ён БЕЛТА.

Паводле Хало, ДТЗ з удзелам аўтобуса здарылася а 6:50 у раёне горада Тэрэспаль. Перавозчык быў польскі. У выніку перакульваньня аўтобуса ўсе пасажыры, якія знаходзіліся ў ім, самастойна пакінулі салён, патлумачыў консул.

Ён адзначыў, што некалькі грамадзян даставілі ў лячэбныя ўстановы. Цяпер у бальніцы горада Бяла-Падляска знаходзяцца чатыры чалавекі.

«Мы зьвязаліся зь лекарам, які растлумачыў сытуацыю. Дзякуй богу, там нічога (страшнага) няма. Там малодшы 14-гадовы падлетак. Экстраннай нейкай дапамогі ня трэба», — растлумачыў Уладзіслаў Хало.

Ён удакладніў, што калі б была неабходнасьць у экстранай дапамозе, то была б магчымасьць задзейнічаць і беларускі бок.

Дыпляматам ужо ўдалося зьвязацца з польскім перавозчыкам. Ён падаў запасны аўтобус. Хутка грамадзяне змогуць далей ехаць па сваім маршруце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG