Цяпер курс 1 даляра ЗША на Беларускай валютна-фондавай біржы складае 3,0370 беларускага рубля.
Расейская валюта ўпала на 2,92 капейкі, да 3,4054 за 100 рублёў. А вось кітайскі юань расьце, ён падняўся на 1,99 капейкі да 4,1802 за 10 адзінак.
Насуперак прагнозам, даляр і эўра не «прабілі столь» у сёлетніх курсах пасьля спробы ваеннага мяцяжу ў выкананьні ПВК «Вагнэр» у Расеі. Гэта стала чыньнікам дэстабілізацыі ў таргах, паўплывала на паніжэньне расейскай і беларускай валютаў, аднак рэкорды не перакрытыя.
Максымальны курс даляр меў сёлета 16 сакавіка — 3,3195 рубля.