Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Чэслава Мілаша


Чэслаў Мілаш
Чэслаў Мілаш

Падзеі 30 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1792 — завяршыўся Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай.

1810 — Нідэрлянды ўключаныя ў склад Францыі.


1894 — Карэя абвясьціла незалежнасьць ад Кітаю.

1898 — у Віцебску пачаўся трамвайны рух.

1905Альбэрт Эйнштэйн апублікаваў артыкул, у якім выклаў спэцыяльную тэорыю адноснасьці.

1908 — падзеньне Тунгускага мэтэарыту.

1934 — «Ноч доўгіх нажоў» у Трэцім Райху, зьнішчэньне кіраўнікоў штурмавых атрадаў (СА) нацысцкай партыі.

1956 — у газэтах у СССР апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў».

ХХ зьезд КПСС, на якім Мікіта Хрушчоў выступіў з крытыкай «культу асобы» Іосіфа Сталіна, 1956 год.
ХХ зьезд КПСС, на якім Мікіта Хрушчоў выступіў з крытыкай «культу асобы» Іосіфа Сталіна, 1956 год.

1984 — адкрыўся рэгулярны рух на першай лініі Менскага мэтрапалітэну.

У гэты дзень нарадзіліся

1911 Чэслаў Мілаш, польскі паэт, празаік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1980 году.

У памяці

1959Павал Растаргуеў, філёляг, вязень ГУЛАГу.

1969 Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і навуковец.

1993 Міхась Мельнікаў, беларускі краязнаўца.

2010 Уладзімер Ісаенка, беларускі археоляг. Ісаенка стаў адкрывальнікам археалёгіі беларускага Палесься, асноўным дасьледчыкам каменнага веку.

2012 Іцхак Шамір, прэм’ер-міністар Ізраілю. Нарадзіўся ў мястэчку Ружаны на Берасьцейшчыне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG