Дата дня
16 чэрвеня 1928 году памёр Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзяяч, мэмуарыст. У 1905–1910 гадах на грошы Вайніловіча пабудавалі Чырвоны касьцёл у памяць пра ягоных дзяцей, якія заўчасна памерлі, — Сымона і Алену Вайніловічаў.
Таксама ў гэты дзень
1904 — у Дубліне адбылося першае спатканьне будучага ірляндзкага пісьменьніка Джэймза Джойса і Норы Барнакл, якая пазьней стала ягонай жонкай. Менавіта гэты дзень Джойс абраў часам дзеяньня свайго раману «Уліс», які выйшаў у Парыжы ў 1922 годзе. Першая палова раману ў беларускім перакладзе Яна Максімюка выйшла ў Беластоку ў 1993-м.
2006 — для карыстальнікаў адкрылі новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
У гэты дзень нарадзіліся
1834 — Аляксандар Ельскі, гісторык, этнограф, краязнавец, пісьменьнік, перакладчык, публіцыст.
1836 — Міхал Цюндзявіцкі, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., ахвяра расправы расейскіх калянізатараў.
1897 — Аляксандар Шлюбскі, літаратуразнавец, этнограф, фальклярыст, бібліёграф.
1953 — Васіль Лазоўскі, мастак, пэдагог, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
У памяці
1937 — Аляксандар Чарвякоў, дзяржаўны дзеяч БССР, партыйны дзеяч РКП(б) і КП(б)Б, даведзены да самагубства.
954 — памёр Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік.
1955 — памёр Васіль Рагуля, грамадзка-культурны дзеяч, пасол польскага сэйму, пэдагог, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне, Бэльгіі і ЗША.