Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы арганізавалі фэстываль беларускіх спэктакляў «INEX Фэст»


Афіша «INEX Фэсту»
Афіша «INEX Фэсту»

Спэктаклі пройдуць летам у Кракаве, Сопаце, Варшаве.

Новая прадусарская ініцыятыва INEXKULT запускае тэатральны фэстываль у Польшчы для беларусаў і ўсіх, хто цікавіцца беларускай культурай.

«INEX Фэст» расьцягнецца на тры летнія месяцы і пакажа дзесяць твораў беларускіх камандаў. Агулам сваю працу гледачам прадставяць больш за пяцьдзясят творцаў, сярод якіх тэатральная група «Купалаўцы», Сьвета Бень, Юры Дзівакоў, Паліна Дабравольская, «Крылы халопа» і іншыя.

Усе спэктаклі пройдуць на розных пляцоўках у Кракаве, Сопаце, Варшаве, а купіць квіткі можна ўжо цяпер.

«Асаблівасьць тэатральнай афішы „INEX Фэсту“ — магчымасьць абанэмэнта на ўсе паказы адразу. Гэта ўзважаная інвэстыцыя ў разьвіцьцё беларускіх культурніцкіх праектаў за мяжой і проста выгаднае ўкладаньне ва ўласны вольны час. Бонусам да набытага абанэмэнта стануць запрашальнікі на летнія прэм’еры-неспадзяванкі — ад Юры Дзівакова ці ад Аляксандра Гарцуева», — заяўляюць аўтары ініцыятывы.

Дэталі праграмы пакуль не агучваюцца. Вядома, што ў раскладзе будуць спэктаклі розных жанраў для дзяцей і дарослых, аматараў сучаснай музыкі і найноўшай літаратуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG