Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: затрымалі былую дэпутатку Алену Анісім


Алена Анісім, архіўнае фота
Алена Анісім, архіўнае фота

Сілавікі затрымалі былую дэпутатку і старшыню Таварыства беларускай мовы Алену Анісім, паведаміла «Эўрарадыё» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Выданьне піша, што Алену Анісім затрымалі на яе працы ў Акадэміі навук Беларусі.

  • Алена Анісім — беларуская мовазнаўца, былая старшыня зьліквідаванага ўладамі ў 2021 годзе «Таварыства беларускай мовы».
  • У 2016 годзе Алена Анісім была абраная дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. У якасьці дэпутаткі яна стала сябрам Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы.
  • На наступных парлямэнцкіх выбарах у 2019 годзе Алену Анісім і Ганну Канапацкую нават не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты.
  • Анісім адной зь першых заявіла пра свой намер балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году ад патрыятычных сілаў, але пазьней сказала, што ня будзе ўдзельнічаць у выбарах, калі ў іх возьме ўдзел кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG