Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Беларусі закупляе сыстэмы відэаназіраньня і форму на 1 мільён даляраў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі закупляе сыстэмы відэаназіраньня і форму для дэпартамэнту аховы ў суме амаль на мільён даляраў.

Адпаведная інфармацыя апублікаваная на парталах дзяржаўных закупак, заўважыла выданьне «Медиазона».

Дэпартамэнт фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі закупляе сыстэмы відэаназіраньня, відэакамэры і іншае абсталяваньне на суму 912 200 беларускіх рублёў.

Дэпартамэнт аховы Міністэрства ўнутраных спраў закупляе форменнае абмундзіраваньне (курткі і нагавіцы) на суму 1 935 036 рублёў. На гэтую суму дэпартамэнт плянуе купіць 8212 куртак і 3343 пары нагавіцаў.

У красавіку начальнік ГУУС Менгарвыканкаму Міхаіл Грыб казаў, што толькі ў Менску ўсталяваныя ўжо больш за 6 тысяч камэраў відэаназіраньня, і цяпер ствараюцца ўмовы для разьвіцьця сеткі да 30 тысяч.

Пасьля выбараў 2020 году сілавікі ў Беларусі актыўна выкарыстоўваюць плятформу для распазнаваньня асобаў KIPOD, каб шукаць удзельнікаў пратэстаў. Пад сыстэму падключаныя тысячы камэраў відэаназіраньня па ўсёй краіне. Гэтыя камэры адыгралі важную ролю ў арыштах сотняў пратэстоўцаў і апанэнтаў улады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG