Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грошы на пахаваньне памерлага ў калёніі Мікалая Клімовіча сабралі за менш як 6 гадзін


Мікалай Клімовіч, архіўнае фота
Мікалай Клімовіч, архіўнае фота

Фонд BySol пасьпяхова скончыў тэрміновы збор грошай на пахаваньне палітвязьня Мікалая Клімовіча, які памёр у калёніі «Віцьба» 7 траўня.

Людзі, якія адгукнуліся на просьбу аб дапамозе, ахвяравалі €4623 (патрабавалася 4 тысячы). Сума пойдзе на пакрыцьцё выдаткаў, зьвязаных з пахаваньнем і ўшанаваньнем памяці.

Мікалай Клімовіч меў псэўданім «Мікалай Верасень». Пад гэтым псэўданімам ён пісаў у шэрагу сацыяльных сетак. Большасьць апошніх допісаў у «Аднаклясьніках» і Facebook да ягонага арышту былі ў падтрымку Ўкраіны.

У 61-гадовага Мікалая Клімовіча была інваліднасьць у сувязі з хваробай сэрца; ён перанёс інсульт і складаную апэрацыю на сэрцы. У лютым 2023 году пінскі судзьдзя Андрэй Бычыла вырашыў, што Мікалай Клімовіч вінаваты ў «абразе Лукашэнкі» і пакараў яго годам зьняволеньня. «Абраза Лукашэнкі» — гэта смайлік у «Аднаклясьніках» пад карыкатурай Лукашэнкі.

«Любое турэмнае зьняволеньне для мяне — гэта сьмерць, таму што я мушу быць пад сталым наглядам лекара, прымаць вялікую колькасьць моцных лекаў. Я магу ня вытрымаць нават месяца», — казаў жыхар Пінску журналістам.

За кратамі жыхар Пінску вытрываў каля двух месяцаў.

Гэта ня першая сьмерць палітвязьня ў калёніі. 21 траўня 2021 году пры нявысьветленых абставінах у калёніі ў Шклове загінуў Вітольд Ашурак. Па рашэньні суду ў Лідзе ён атрымаў 5 гадоў пазбаўленьня волі за ўдзел у пратэстах пасьля выбараў у жніўні 2020 году. У сьмерці Вітольда Ашурка ўлада не знайшла вінаватых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG