Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максіма Каца будуць завочна судзіць у Расеі за «фэйкі пра расейскае войска»


Максім Кац
Максім Кац

Генпракуратура Расеі зацьвердзіла абвінаваўчае заключэньне па крымінальнай справе, заведзенай у дачыненьні да палітыка і вядоўцы ютуб-канала Максіма Каца.

Апазыцыянэра будуць судзіць па артыкуле аб так званым публічным распаўсюджваньні фэйкаў пра расейскае войска па матывах палітычнай, ідэалягічнай, нацыянальнай нянавісьці, а таксама нянавісьці ў дачыненьні да сацыяльнай групы.

Падставай для ўзбуджэньня справы стаў эфір на ютуб-канале Каца ад 3 красавіка мінулага году, у якім ён казаў пра злачынствы расейскіх вайскоўцаў супраць украінскага цывільнага насельніцтва. Генпракуратура настойвае, што «ў адносінах да мірных жыхароў злачынныя дзеяньні не зьдзяйсьняюцца», а апублікаваныя ўкраінскімі СМІ матэрыялы пра ўчыненьне расейскімі салдатамі злачынстваў на тэрыторыі Ўкраіны «зьяўляюцца правакацыямі».

Паводле абвінавачаньня Кацу пагражае да дзесяці гадоў пазбаўленьня волі. Сам апазыцыянэр зьехаў з Расеі. Судзіць яго будуць завочна.

Максім Кац на сваім канале ў ютубе расказвае пра вайну Расеі з Украінай. У яго больш за паўтара мільёна падпісчыкаў.

  • У ліпені мінулага году Мін'юст Расеі ўнёс Каца ў рэестар фізычных асоб — «замежных агентаў», дзейнасьць якога фінансуецца Ўкраінай. У кастрычніку 2022 году Каца ўнесьлі ў базу «Міратворац» як пагрозу бясьпецы Ўкраіны.​
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG