11 красавіка 2023 Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў пра новую хвалю ператрусаў і затрыманьняў у горадзе Дзяржынску Менскай воблоасьці.
Паводле зьвестак праваабаронцаў, толькі на працягу мінулага тыдня ў Дзяржынску затрымалі каля 45 чалавек.
Навіна абнаўляецца.
Што адбывалася ў Дзяржынску ў пачатку красавіка
На працягу трох дзён у Дзяржынску і ваколіцах прайшлі масавыя ператрусы і затрыманьні. Гэта зьвязана з тым, што 31 сакавіка ўздоўж дарогі каля гораду хтосьці вывесіў сьцяжкі Беларусі і Ўкраіны, а пры спробе іх зьняць сілавікі нібыта знайшлі выбуховую прыладу.
Агулам за гэтыя дні затрымалі каля 45 чалавек, паведамляе «Вясна», але большую частку адпусьцілі, некаторых пакінулі ў мясцовым РАУСе чакаць судоў па адміністрацыйных артыкулах.
Мясцовыя жыхары расказалі «Вясьне» падрабязнасьці затрыманьняў у Дзяржынску.
«Па некаторых адрасах хадзілі ўчастковыя, правяралі тэлефоны, амаль усім ставілі нейкі бот, здаецца, «Магніт» называецца, але і правяралі падпіскі, падабайкі, прагляды, перапіску. Некалькі чалавек расказалі, што ім паставілі маячкі на машыны».