Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адваката Арцёма Сямʼянава, які бараніў палітвязьняў Лосіка, Стэфановіча, Кузіну, арыштавалі яшчэ на 15 сутак


Арцём Сямʼянаў
Арцём Сямʼянаў

Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», яго зноў абвінавацілі паводле арт. 24.3 КаАП («непадпарадкаваньне»).

Яго павінны былі вызваліць з Акрэсьціна ўчора раніцай, але перазатрымалі проста ў ЦІПе ў межах новай справы. Сёньня над адвакатам адбыўся чарговы суд.

Сямʼянава затрымалі на пачатку гэтага тыдня падчас «аблавы» на адвакатаў, якія працавалі з палітзьняволенымі.

Арцём Сямʼянаў, сярод іншых, абараняў Валянціна Стэфановіча, Аляксандра Францкевіча, Тацяну Кузіну, Ігара Лосіка, Паўла Белавуса і шмат іншых палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG