Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс даляра ў Беларусі за сакавік вырас на 1,8%, за першы квартал 2023 году — на 4,7%


Чарга ў беларускі абменьнік, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Чарга ў беларускі абменьнік, архіўнае ілюстрацыйнае фота

На 4,7% вырас у першым квартале 2023 году сярэдні курс наяўнага даляра ЗША (з 2,7197 да 2,8475 рубля), сьведчыць праведзены BPN аналіз каціровак, якія выстаўляюць галаўныя аддзяленьні беларускіх банкаў.

У студзені даляр патаньнеў на 1,69% (да 2,6737 рубля), у лютым — падаражэў на 4,61% (да 2,7970), у сакавіку — на 1,81%.

Сярэдні курс куплі вырас за апошні месяц на 1,89% (з 2,7783 да 2,8308 рубля), продажу — на 1,72% (з 2,8156 да 2,8641 рубля).

Для параўнаньня: у сакавіку 2022 году наяўны даляр патаньнеў на 8,46% пасьля падаражэньня ў лютым на 22,11% (рэакцыя рынку на ваенную агрэсію Расеі супраць Украіны), за студзень — сакавік — падаражэў на 13,01% (з 2,5674 да 2,9013 рубля).

Па выніках 2022 году наяўны даляр падаражэў 5,93%, у 2021-м — патаньнеў на 1,99%, у 2020-м — падаражэў на 23,94%, у 2019-м — патаньнеў на 2,74%, у 2018-м — падаражэў на 9,09%, у 2017-м — на 1,62%, у 2016-м — на 4,69%, у 2015-м — На 33,37%, у 2014-м — на 46,73%, у 2013-м — на 10,88%.

Беларусь заняла трэцяе месца на тэрыторыі былога СССР па росьце афіцыйнага курсу даляра ў першым квартале 2023 году

Паводле параўнальнага аналізу каціровак цэнтрабанкаў на 31 сьнежня 2022 і 31 сакавіка 2023 году, які правёў BPN, за гэты пэрыяд кошт даляра ў Беларусі вырас на 4,41% (з 2,7364 да 2,8571 рубля), сьведчыць праведзены BPN. Наперадзе Расея — 9,59% (з 70,3375 да 77,0863 рубля) і Таджыкістан — 6,97% (з 10,2024 да 10,9136 самані).

Менш, чым у Беларусі, даляр падаражэў у Кіргізстане і Узбэкістане, не зьмяніўся ў Азэрбайджане, Туркмэністане і ва Ўкраіне.

Патаньнела амэрыканская валюта ў Армэніі, Латвіі, Літве, Эстоніі, Казахстане, Малдове і Грузіі.

Качанава кажа, што «беларускі рубель умацоўваецца»

Старшыня Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Натальля Качанава ня бачыць неабходнасьці мяняць беларускія рублі.

«Сёньня шмат хто ўсьвядоміў, што наш беларускі рубель — сапраўды добрая валюта для нашых людзей. І няма сёньня неабходнасьці бегчы ў абменьнікі, ды гэта адчулі беларусы, — заявіла Качанава 1 красавіка ў праграме „Пытаньне № 1“ на тэлеканале „Беларусь-1“. — Я бачу, што сапраўды наш рубель умацоўваецца і давер да беларускай валюты ў людзей ну... несумненна, ён не проста ўзрастае».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG