Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская выведка: абвяшчэньне Мелітопаля «цэнтрам вобласьці» сьведчыць пра няздольнасьць Расеі захапіць значныя мэты


Расейскі сьцяг у Мелітопалі пасьля захопу гораду расейскімі войскамі
Расейскі сьцяг у Мелітопалі пасьля захопу гораду расейскімі войскамі

Абвяшчэньне акупаванага Мелітопаля «цэнтрам Запароскай вобласьці» зьяўляецца прызнаньнем таго, што Расея наўрад ці зможа захапіць значныя тэрыторыі ў найбліжэйшай будучыні — заявіла выведка Вялікай Брытаніі, якую цытуе міністэрства абароны краіны.

Ведамства ўказвае на тое, што расейскія войскі так і не змаглі акупаваць горад Запарожжа з 700 тысячамі жыхароў, разьмешчаны прыблізна ў 35 кілямэтрах ад лініі фронту.

«Ціхае абвяшчэньне альтэрнатыўнай сталіцы верагодна зьяўляецца маўклівым прызнаньнем унутры сыстэмы Расеі, што ў яе сіл вельмі маленькія шанцы захапіць раней заплянаваныя вялікія мэты ў найбліжэйшай будучыні», — гаворыцца ў зводцы.

  • Расейскія войскі захапілі горад Мелітопаль Запароскай вобласьці Ўкраіны 25 лютага 2022 году. Насельніцтва горада — каля 150 тысяч жыхароў.
  • Акупацыйныя ўлады захопленай часткі Запароскай вобласьці абвясьцілі Мелітопаль «абласным цэнтрам» у пачатку сакавіка.
  • 24 лютага 2022 году Расея пачала поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну. У верасьні 2022 году Масква заявіла пра анэксію чатырох украінскіх абласьцей, у тым ліку Запароскую. Украіна і Захад асудзілі спробу анэксіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG