Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Гадавіна прыняцьця першай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

абноўлена

Падзеі 15 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

15 сакавіка 1994 году Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі. Апазыцыя БНФ у галасаваньні ня ўдзельнічала, бо выступала супраць увядзеньня пасады прэзыдэнта, заявіўшы, што гэта прывядзе да дыктатуры. Канстытуцыю падпісаў старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб.

Дзень у гісторыі

1923 — Рада амбасадараў Лігі нацыяў прызнала дэмаркацыйную лінію між Польшчай і Літвой дзяржаўнай мяжой.

1990Міхаіл Гарбачоў быў абраны першым прэзыдэнтам СССР.

Міхаіл Гарбачоў
Міхаіл Гарбачоў

1994 — Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

2017 — у Горадні, Магілёве і Менску прайшлі «Маршы недармаедаў» супраць Дэкрэту № 3 аб сацыяльным утрыманстве. Акцыі пратэсту скончыліся масавымі затрыманьнямі. Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», агулам па Беларусі ў гэты дзень затрымалі 77 чалавек.

«Марш недармаедаў», Горадня, 15 сакавіка 2017
«Марш недармаедаў», Горадня, 15 сакавіка 2017

У гэты дзень нарадзіліся

1862Францішак Вярэнька, беларускі краязнавец і археоляг.

1868Яўген Ляцкі, беларускі крытык, гісторык літаратуры, дасьледчык беларускага фальклёру.

1930Жарэс Алфёраў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы, ураджэнец Беларусі.

Жарэс Алфёраў
Жарэс Алфёраў

1940Ірына Шыкунова, беларуская опэрная сьпявачка, народная артыстка БССР.

У памяці

1962Артур Комптан, амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1981 Рэнэ Клер, францускі рэжысэр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG