Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцам стала вядома, у чыім доме затрымалі меркаванага «ўкраінскага тэрарыста»


Самалёт А-50, пашкоджаны выбухам у Мачулішчах.
Самалёт А-50, пашкоджаны выбухам у Мачулішчах.

На відэа з затрыманьнем мужчыны, падазраванага ў выбуху самалёта ў Мачулішчах, што апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, — садовае таварыства «Бярозавы Гай» у вёсцы Чарцяж (Бараўлянскі сельсавет). Затрыманьне мужчыны на відэа адбылося ў суботу.

Паведамляецца, што гэта Мікалай Швец, арыенціроўкі на якога распаўсюджвалі раней сілавікі.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе, што ягонае фота паказвалі мясцовым жыхарам на мінулым тыдні сілавікі — аднак ніхто зь вяскоўцаў гэтага чалавека ў вёсцы ніколі ня бачыў.

Вяскоўцы кажуць, што на відэа затрыманьня меркаванага «ўкраінскага тэрарыста» фігуруе дом друкара Алега Сычова — яго разам з жонкай сілавікі затрымалі на мінулым тыдні ў гэтым самым доме. Цяпер Сычовых утрымліваюць у СІЗА КДБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG