Паводле яе, калі прыходзіць замова на пастаўку ўгнаеньняў, «няхай нават самі ўгнаеньні ня лічацца пад санкцыямі, але перавозяцца адтуль, дзе ёсьць падсанкцыйная кампанія-вытворца», самым простым рашэньнем, на думку кіраўніцы літоўскага ўраду, будзе «адмова ад перавозкі такога грузу».
У выпадку з вытворцам угнаеньняў «Гродна Азот» абмежаваньні распаўсюджваюцца на юрыдычную асобу і ўласьнікаў, але не на прадукцыю, што «дае магчымасьць фальсыфікаваць яе паходжаньне».
Напярэдадні генэральны дырэктар «Літоўскіх чыгунак» Эгідзіюс Лазаўскас заявіў, што кампанія падтрымлівае ідэю поўнай адмовы ад перавозкі грузаў зь Беларусі і РФ.