Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы затрымалі пяцёх эўрапейцаў, якія перакідвалі рэчы цераз плот на беларуска-польскай мяжы


Супрацоўнікі памежнай службы Польшчы затрымалі пяцярых чалавек, грамадзян Нямеччыны, Польшчы і Швайцарыі, якія ў парушэньне забароны падабраліся да агароджы на мяжы зь Беларусьсю і перакідвалі на беларускі бок розныя рэчы.

Інцыдэнт адбыўся 28 лютага на польска-беларускай мяжы: дзяжурныя Беластоцкага цэнтру назіраньня заўважылі каля агароджы на мяжы групу людзей. Як высьветлілася, яны прыбылі да мяжы з рэчамі, якія сталі перакідваць на беларускі бок.

Сваімі дзеяньнямі яны парушылі забарону на знаходжаньне ў прымежнай паласе і дзейныя ў памежнай зоне правілы парадку, паводле якіх нельга перадаваць або прымаць рэчы цераз дзяржаўную мяжу.

Выявілася, што адна з затрыманых, 26-гадовая немка, ужо ня першы раз парушае забарону. Яе дэпартуюць з Польшчы з забаронай уезду ў краіну на 5 гадоў.

Якія прадметы кампанія перадавала на беларускі бок і навошта, у Польскай памежнай службе не ўдакладнілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG