Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Берасьцейскай вобласьці дазволілі вываз прадуктаў у Польшчу без абмежаваньняў да канца году


Чарга на беларуска-польскай мяжы, ліпень 2022
Чарга на беларуска-польскай мяжы, ліпень 2022

Раней нельга было вывозіць муку, крупы, цукар і другія сацыяльна важныя тавары. Меру тлумачылі тым, што ў прыгранічных раёнах жыхары вывозяць за мяжу бакалейныя тавары ў камэрцыйных абʼёмах.

Берасьцейскі аблвыканкам дазволіў фізычным асобам вывозіць у Польшчу тавары для асабістага карыстаньня звыш устаноўленых нормаў. Адпаведны дакумэнт апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У афіцыйным рашэньні мясцовых улад, у прыватнасьці, гаворыцца, што забарона на вываз зь Беларусі за межы мытнай тэрыторыі Эўразійскага эканамічнага саюзу тавараў для асабістага карыстаньня не распаўсюджваецца на тавары, набытыя фізычнымі асобамі пры вывазе ў Польшчу па 31 сьнежня 2023 году.

Дазвол Берасьцейскага аблвыканкаму набыў моц пасьля афіцыйнага апублікаваньня.

Раней было вядома, што з 15 красавіка 2022 году Савет міністраў абмежаваў вываз мукі, крупаў, цукру, солі, макароны, алею, кансэрваў. Абмежаваньні тлумачылі тым, што ў прыгранічных раёнах фізычныя асобы вывозяць за мяжу бакалейныя тавары ў камэрцыйных абʼёмах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG