Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Telegram выдаліў каналы ГУБАЗіКу, але ня ўсе


Ілюстрацыя
Ілюстрацыя

Старонкі ведамства ў тэлеграме сыстэматычна публікавалі відэа з пабітымі і запалоханымі людзьмі.

Інтэрнэт-праграма для абмену паведамленьнямі Telegram выдаліла сетку каналаў Галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК), піша «​Вясна». На іх публікаваліся «пакаяльныя» відэа і асабістыя зьвесткі затрыманых беларусаў.

Пры гэтым адзін з каналаў, зьвязаных зь сілавікамі, — «Сводки центра» — працягвае працу.

ГУБАЗіК вядомы катаваньнямі людзей, пра што неаднойчы заяўлялі тыя, хто пасьпеў пабыць там на допытах. Арганізацыя, акрамя таго, перасьледуе праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі і беларусаў, якія выказваюць салідарнасьць з Украінай у вайне супраць Расеі. У калідорах і кабінэтах ГУБАЗіК разьвешаная расейская сымболіка.

Гэта ня першы раз, калі ў сацыяльных сетках выдаляюць каналы, суполкі і старонкі, зьвязаныя зь беларускімі сілавікамі і прапагандыстамі.

У сакавіку 2022 Telegram ужо выдаляў афіцыйны канал ГУБАЗіКу, а таксама заблякаваў каналы расейскага агенцтва Sputnik і расейскамоўнага каналу RT.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG