Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Казахстану распусьціў Мажыліс і прызначыў выбары на 19 сакавіка


Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў
Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў

Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў распусьціў Мажыліс (ніжнюю палату парлямэнту) і прызначыў пазачарговыя выбары дэпутатаў на 19 сакавіка. Пра гэта гаворыцца ў ягоным указе.

Цэнтральнай выбарчай камісіі даручана арганізаваць падрыхтоўку да выбараў у Мажыліс і масьліхаты (органы мясцовай прадстаўнічай улады). Яшчэ адзін указ тычыўся датэрміновага спыненьня паўнамоцтваў масьліхатаў усіх узроўняў, а ўраду і акіматам загадвалася прыняць усе неабходныя меры дзеля арганізацыйнага, матэрыяльна-тэхнічнага і фінансавага забесьпячэньня пазачарговых выбараў.

«За гады незалежнасьці ў кандыдатаў і палітычных партый ніколі не было столькі часу на падрыхтоўку да выбарчай кампаніі», — цытуе Такаева «Настоящее время».

Тым часам апанэнты Такаева скардзяцца на немагчымасьць зарэгістраваць апазыцыйныя да ўлады партыі.

  • У Мажылісе сёмага скліканьня дэпутацкія мандаты дасталіся сябрам партый «Нур Атан» (цяпер «Аманат»), «Народнай партыі Казахстану» і «Ак жол»: усе яны або зьвязаныя з партыяй улады, або ляяльныя да яе.
  • Паводле новых правілаў, 70 адсоткаў дэпутатаў Мажылісу будуць абірацца па партыйных сьпісах, а 30 адсоткаў — па аднамандатных акругах. Па зьмяшанай выбарчай сыстэме, у суадносінах 50 на 50, пройдуць і выбары ў масьліхаты абласьцей і гарадоў рэспубліканскага значэньня. На выбарах у масьліхаты раёнаў і гарадоў абласнога значэньня грамадзяне будуць галасаваць за кандыдатаў па аднамандатных акругах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG