Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Астане затрымалі ўдзельнікаў шэсьця, якія спрабавалі дайсьці да цэнтру гораду ў дзень інаўгурацыі Такаева


Група людзей спрабавала прайсьці шэсьцем па горадзе, але была затрыманая паліцыяй
Група людзей спрабавала прайсьці шэсьцем па горадзе, але была затрыманая паліцыяй

У сталіцы Казахстану Астане ўвечары 26 лістапада былі затрыманыя людзі, якія спрабавалі прайсьці шэсьцем па вуліцах гораду.

Паводле дадзеных «Радио Азаттык» (Казаскай службы Радыё Свабода), гаворка ідзе пра затрыманьні дзясяткаў людзей. «Медиазона. Центральная Азия» паведамляе, што яны спрабавалі прайсьці ў цэнтар гораду.

Разам з тым, зазначае «Радио Азаттык», у Астане быў недаступны інтэрнэт, як мабільны, так і стацыянарны. Падключэннье аднавілася пасьля 20:00 паводле мясцовага часу, аднак карыстальнікі паведамляюць пра перабоі з інтэрнэтам.

Мяркуючы зь відэазапісаў зь месца падзеяў, затрыманьні адбываліся непадалёк ад былога гандлёва-забаўляльнага цэнтру MEGA.

26 лістапада ў Астане адбылася інаўгурацыя прэзыдэнта Касым-Жамарта Такаева, які, паводле зьвестак ЦВК Казахстану, на выбарах 20 лістапада 2022 году набраў 81,31% галасоў.

Паводле дадзеных Orda. kz, затрыманыя — «пасьлядоўнікі праекту TDFA Марата Абіева». 33-гадовы Абіеў — адзін з самых маладых мільянэраў Казахстану і стваральнік праекту «Архітэктары будучыні», які заклікае моладзь у краіне стаць «архітэктарамі будучыні», а таксама паведамляе, што ягоны праект накіраваны на разьвіцьцё сельскай гаспадаркі ў краіне. Увесну 2022 году Марат Абіеў і яго прыхільнікі спрабавалі правесьці ў Астане канцэрт, але аўтобусы зь людзьмі былі заблякаваныя ў некалькіх рэгіёнах, і ў выніку мерапрыемства адмянілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG