Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нурсултана Назарбаева пазбавілі званьня ганаровага сэнатара


Нурсултан Назарбаеў
Нурсултан Назарбаеў

Былога прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева пазбавілі званьня «ганаровы сенатар». Пра гэта паведаміў старшыня Сэнату парлямэнту краіны Маўлен Ашымбаеў.

«Ёсьць рашэньне Канстытуцыйнага суду, заўтра мы прымем рашэньне аб тым, каб паставіць на страту закон „Аб першым прэзыдэнце — Елбасы“. Пытаньне было па званьні ганаровага сэнатара. Улічваючы, што з Канстытуцыі гэта прыбралі і што закон рыхтуюцца паставіць на страту, званьне „ганаровы сэнатар“ мы прыбралі з нашага рэглямэнту. Усё гэта дзеяньні, якія ажыцьцяўляюцца па выніках агульнанацыянальнага рэфэрэндуму», — прыводзіць яго словы казаская служба Радыё Свабода.

Званьне «ганаровы сэнатар» Нурсултан Назарбаеў атрымаў у чэрвені 2019 году ад сваёй дачкі Дарыгі Назарбаевай, калі тая была сьпікерам Сэнату.

Канстытуцыйны суд Казахстану днём раней прызнаў, што закон «Аб першым прэзыдэнце — Елбасы» страціў сілу. З запытам у Канстытуцыйны суд зьвярнулася група дэпутатаў парлямэнту. У пастанове суду ўказана, што пасьля ўнясеньня зьменаў у Канстытуцыю ў чэрвені 2022 году ў Асноўным законе няма падстаў для захаваньня закону аб першым прэзыдэнце.

Гэты закон гарантаваў першаму прэзыдэнту Казахстану Нурсултану Назарбаеву абсалютны імунітэт ад перасьледу, недатыкальнасьць яго маёмасьці і актываў членаў яго сям’і, прадугледжваў шэраг прывілеяў і фінансаваньне зь бюджэту яго канцылярыі.

Увосень 2022 году ў Казахстане выключылі Дзень першага прэзыдэнта са сьпісу дзяржаўных сьвятаў і перайменавалі сталіцу ў Астану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG