Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-міністра абароны Казахстану абвінавацілі ў перавышэньні ўлады падчас пратэстаў


Мурат Бектанаў, архіўнае фота
Мурат Бектанаў, архіўнае фота

Былы міністар абароны Казахстану Мурат Бектанаў падчас студзеньскіх пратэстаў 2022 году «аддаваў незаконныя загады і пакінуў без абароны ваенныя стратэгічныя аб’екты», таксама ім не былі «прыняты меры па навядзеньні канстытуцыйнага парадку». Пра гэта заявіў генэральны пракурор краіны Берык Асылаў падчас дакладу аб расьсьледаваньні студзеньскіх падзей.

«Таму Бектанаў абвінавачваецца ў перавышэньні ўлады, учыненым у баявым становішчы. Канчатковую прававую ацэнку яго дзеяньням і меру пакараньня вызначыць суд», — сказаў пракурор.

Былы міністар абароны краіны Мурат Бектанаў быў вызвалены ад пасады 19 студзеня 2022 году. На наступны дзень яго затрымалі і зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Тады паведамлялася, што супраць яго вылучылі абвінавачаньне ў бязьдзейнасьці падчас пратэстаў супраць улады.

Сёньня ж Генпракуратура Казахстану прызнала, што падчас пратэстаў у студзені 2022 году сілавікі пачалі страляць да загаду прэзыдэнта Такаева аб ужываньні зброі.

Паводле афіцыйных зьвестак, падчас студзеньскіх пратэстаў і беспарадкаў загінулі 238 чалавек. Паводле Генпракуратуры, сярод загінулых 67 чалавек названыя нападнікамі, гэта значыць падазраванымі «ва ўдзеле ў масавых беспарадках», 142 загінулых сьледзтва лічыць «парушальнікамі рэжымаў надзвычайнага становішча і антытэрарыстычнай апэрацыі». Чатыры чалавекі нібыта загінулі пры ўчыненьні іншых злачынстваў, але Асылаў не ўдакладніў, пра якія злачынствы гаворка.

Масавыя пратэсты ў Казахстане пачаліся 4 студзеня 2022 году зь мітынгаў супраць росту цэн на газ, затым яны перараслі ў масавыя акцыі з патрабаваннямі адстаўкі ўлад і зносам помнікаў Назарбаеву, а скончыліся 7 студзеня беспарадкамі ў Алматы, Кастанаі і іншых буйных гарадах, а таксама ўводам войскаў АДКБ і адключэньнем інтэрнэту ў краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG