Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: Падзеньне ВУП Беларусі ў 2022 годзе склала 4,7%


Завод МАЗ, ілюстрацыйнае фота
Завод МАЗ, ілюстрацыйнае фота

18 студзеня Белстат паведаміў першую ацэнку абёму ВУП за 2022 год.

Паводле зьвестак Белстату, ВУП Беларусі ў 2022 годзе склаў 191,4 трлн рублёў, альбо 95,3% да ўзроўню 2021 году. Гэта значыць, што ВУП скараціўся на 4,7%.

Спад зьвязаны з праблемамі ў такіх важных галінах эканомікі, як прамысловасьць, транспарт, гандаль, ІТ-сэктар. Пры гэтым капітальныя ўкладаньні бізнэсу скараціліся на чвэрць.

Эўразійскі банк разьвіцьця раней падвёў вынікі разьвіцьця дзяржаў — удзельніц аб’яднаньня ў 2022 годзе і прадставіў прагноз асноўных макраэканамічных паказчыкаў краін рэгіёну на 2023 і 2024 гады.

Пра Беларусь экспэрты ЭАБР пішуць, што інвэстыцыйная актыўнасьць тут заставалася нізкай ва ўмовах нявызначанасьці — капітальныя ўкладаньні скараціліся на 25,3% ( па стане на лістапад), у тым ліку ў машыны, абсталяваньне і транспартныя сродкі — на 42,2% , — гаворыцца ў аглядзе ЭАБР.

Фізычныя абʼёмы паставак беларускіх тавараў за мяжу зьменшыліся на дзясяткі працэнтаў, як і імпарт у краіну. У выніку падзеньне зазналі прамысловасьць (на 6,1% у студзені — верасьні), грузаабарот транспарту (на 25,2%), аптовы гандаль (на 16,7%). Ва ўмовах высокай нявызначанасьці пэрспэктыў эканомікі, зьніжэньня вытворчасьці і ўскладненьня паставак тавараў у краіну інвэстыцыйная актыўнасьць скарацілася на 18,1%. Другасныя эфэкты падзеньня выпуску распаўсюдзіліся на спажывецкі попыт: абарот раздробнага гандлю за 9 месяцаў упаў на 2,5%.

Таваразварот падае ў Беларусі ўжо даўно, таму яго зьніжэньне ў раздробным гандлі ў студзені — лістападзе на 3,4 працэнта ў супастаўных цэнах да студзеня — лістапада 2021 году азначае зьніжэньне да і без таго нізкай базы, хоць тэмпы падзеньня восеньню крыху запаволіліся, паведамляе выданьне «Белорусы и рынок».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG