Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пружанах другі дзень 20 тысяч чалавек ня маюць доступу да вадаправоду і каналізацыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады пракамэнтавалі сытуацыю ў горадзе, у якім другі дзень няма вады. Адбылася аварыя сыстэмы.

Камісія ў надзвычайных сытуацыях пры Пружанскім райвыканкаме пракамэнтавала сытуацыю з водазабесьпячэньнем ў Пружанах для газэты «Раённыя будні». Для жыхароў гораду ў 11 месцах арганізаваны падвоз пітной вады, разьмешчана 37 біяпрыбіральняў.

У Пружанах на сетках водазабесьпячэньня і каналізацыі гораду вядуцца рамонтна-аднаўленчыя работы. Праз аварыю ў сыстэме водаадвядзеньня часова адключана падача вады.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай здарэньня паслужыла паломка адной з помпаў.

Раённы цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі рэкамэндуе жыхарам кіпяціць ваду, набраную ў месцах падвозу, перад ужываньнем.

Водазабесьпячэньне абяцаюць аднавіць «у найкарацейшыя тэрміны». Ваду ў горадзе, у якім жывуць 20 тысяч чалавек, пусьцяць пасьля таго, як усе праблемы зьліквідуюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG