Пра гэта паведамляе «Вясна», адзначаючы, што культуралягіня Зарэцкая цяпер у СІЗА-1 на Валадарскага. Падрабязнасьці затрыманьня Зарэцкай пакуль невядомыя.
Аксана Зарэцкая вядомая сваімі лекцыямі пра культуру, майстар-клясамі па этыкеце, публікацыямі і тэлевыступамі. Яна стваральніца Школы дзелавой культуры і этыкету, выкладчыца культуралёгіі і эстэтыкі, філязофіі і дыпляматычнага пратаколу. Валодае францускай і ангельскай мовамі. Суарганізатарка першага ў Беларусі Венскага балю, традыцыя якога ўключаная ў сьпіс нематэрыяльнай спадчыны UNESCO.
Ад жніўня 2020 году Аксана Зарэцкая ўваходзіла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады, дзе займалася пытаньнямі арганізацыі сходаў і навучаньня мясцовых суполак, а таксама праводзіла лекцыі-сустрэчы пра нізавую дэмакратыю і прынцыпы самакіраваньня на прыкладзе Швайцарыі, дзе яна пражыла больш за 10 гадоў.