Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На прэмʼеры спэктаклю затрымалі Аксану Зарэцкую з Каардынацыйнай рады і гледачоў

абноўлена

Аксана Зарэцкая
Аксана Зарэцкая

Сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Аксана Зарэцкая была затрыманая сёньня ў 19:15 падчас прэм’еры пастаноўкі «Белы трус, чырвоны трус». Затрымалі таксама гледачоў.

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Каардынацыйнай рады.

На Аксану Зарэцкую склалі адміністрацыйны пратакол і позна ўвечары адпусьцілі да суду. Частку затрыманых (пераважна жанчын зь непаўналетнімі дзецьмі) таксама адпусьцілі, паведаміла КР.

Аксана Зарэцкая вядомая сваімі лекцыямі пра культуру, майстар-клясамі па этыкеце, публікацыямі і тэлевыступамі. Яна стваральніца Школы дзелавой культуры і этыкету, выкладчыца культуралёгіі і эстэтыкі, філязофіі і дыпляматычнага пратаколу. Валодае францускай і ангельскай мовамі. Суарганізатарка першага ў Беларусі Венскага балю, традыцыя якога ўключаная ў сьпіс нематэрыяльнай спадчыны UNESCO.

Ад жніўня 2020 году Аксана Зарэцкая ўваходзіць у асноўны склад Каардынацыйнай рады, дзе займаецца пытаньнямі арганізацыі сходаў і навучаньня мясцовых суполак, а таксама праводзіць лекцыі-сустрэчы аб нізавой дэмакратыі і прынцыпах самакіраваньня на прыкладзе Швайцарыі, дзе яна пражыла больш за 10 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG