Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: айцішнікам, якія данацілі ў фонды салідарнасьці, КДБ прапануе адкупіцца «складкамі на дабрачыннасьць»


Будынак КДБ у Менску
Будынак КДБ у Менску

Двое кіраўнікоў кампаній-рэзыдэнтаў ПВТ расказалі рэдакцыі dev.by, што некалі данацілі ў фонды салідарнасьці, а цяпер самі зьявіліся ў КДБ, расказалі пра гэта і ў якасьці кампэнсацыі заданацілі ў дзяржаўныя арганізацыі.

Нейкі знаёмы, паводле гэтых двух кіраўнікоў розных кампаній, папярэдзіў іх, што за колішнія данаты фондам ByHelp іBySol іх могуць чакаць наступствы. Пасьля гэтага абодва кіраўнікі (dev.by называе іх Юры і Марыя) з уласнай ініцыятывы прышлі ў КДБ, дзе прызналіся ў сваіх данатах, пацьвердзіўшы іх выпіскамі з банкаў.

Пасьля гэтага супрацоўнікі КДБ прапанавалі ім зрабіць «добраахвотныя» дабрачынныя складкі, на выбар: «у дзіцячыя дамы, госьпісы, спэцшколы і падобныя ўстановы» ў 10-кротным памеры ранейшага данату ў фонды салідарнасьці. Марыі да таго ж выдалі пастанову аб адмове ў адкрыцьці крымінальнай справы супраць яе (пра якую справу ідзецца, яна не сказала).

Кіраўнікам паказалі таксама сьпісы іх супрацоўнікаў, якія данацілі ў фонды, у выніку тыя пераканалі сваіх падначаленых адкупіцца ад магчымага перасьледу гэткім жа чынам.

Паводле крыніц dev.by, ПВТ пераслаў у ІТ-кампаніі сьпісы спэцыялістаў, якія рабілі ўнёскі ў фонды. Пакуль невядома, як менавіта і за які пэрыяд сфармавалі сьпісы, колькі ў іх ІТ-адмыслоўцаў, якія ІТ-кампаніі іх атрымалі і яшчэ атрымаюць. Заснавальнікі фондаў лічаць, што гэта могуць быць сьпісы з банкаў, у якія (магчыма) уключылі ініцыятараў плацяжоў праз фэйсбук зь беларускіх картак.

Адзін з чытачоў dev.by сьцьвярджае, што такія ж «вялізныя сьпісы» атрымліваюць, у прыватнасьці, банкі: «Супрацоўнікаў, якія данацілі, прымушаюць пералічваць данаты, куды скажуць. Некаторых звальняюць».

Dev.by пацьвердзіла звальненьне як мінімум аднаго банкаўскага мэнэджара высокага ўзроўню «за данат».

Заснавальнікі двух фондаў (BySol і ByHelp) Андрэй Стрыжак і Аляксей Лявончык выключаюць выцек баз дадзеных аб людзях, якія рабілі данаты. На іх думку, інфармацыю маглі прадставіць банкі, у сьпісах могуць быць тыя, хто данаціў куды-небудзь праз Facebook зь беларускіх карт.

— Плацяжы апрацоўвае Stripe (плацёжная сыстэма. — РС), і можна адфільтраваць транзакцыі празь яе на Facebook. Але каму пайшоў данат — вызначыць нельга, — патлумачыў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Аляксей Лявончык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG