Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пасьля перамоваў з Пуціным: «Расея бяз нас абыдзецца, а мы безь яе ня зможам». Што засталося за кадрам?


Лукашэнка і Пуцін у Менску. 19 сьнежня 2022
Лукашэнка і Пуцін у Менску. 19 сьнежня 2022

На прэс-канфэрэнцыі пасьля перамоваў у Менску Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін зрабілі некалькі заяваў.

Што агучылі Лукашэнка і Пуцін пасьля сустрэчы

  • Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сказаў, што РФ і Беларусь дамовіліся працягваць практыку сумесных вайсковых вучэньняў, што абодва бакі дамовіліся займацца стварэньнем новай вайсковай тэхнікі.
  • Пуцін пацьвердзіў пляны наконт палёту беларускага касманаўта ў 2023 годзе.
  • Аляксандар Лукашэнка заявіў, што падчас перамоваў акцэнт быў зроблены на эканамічных пытаньнях. «Фактычна вызначаецца будучыня беларускага і расейскага народаў. Рэальнасьць такая, і тут няма ні кроплі патасу. Сёньня можна адназначна канстатаваць: разам мы змаглі ня толькі выстаяць, але і знайсьці магчымасьці для разьвіцьця нашых эканомік», — сказаў ён.
  • Лукашэнка паведаміў, што Беларусь паставіла на баявое дзяжурства перададзеныя Расеяй комплексы С-400 і «Іскандэр».
  • Лукашэнка таксама падкрэсьліў, што Беларусь задаволеная вынікамі абмеркаваньня з Расеяй стварэньня адзінага газавага рынку і ўмовамі цэнаўтварэньня на энэрганосьбіты на бліжэйшыя тры гады, але не раскрыў ніякіх падрабязнасьцяў.
  • Лукашэнка яшчэ заявіў, што Беларусь і Расея дамовіліся весьці падрыхтоўку экіпажаў баявых самалётаў арміі Беларусі, якія ўжо пераабсталяваныя «для магчымага прымяненьня боепрыпасаў паветранага базаваньня з спэцыяльнай баявой часткай».
  • Лукашэнка таксама адзначыў у падсумаваньні перамоваў: «Расея бяз нас абыдзецца, а мы безь яе ня зможам».

Навошта Пуціну быў гэты візыт? Што было сказана Лукашэнкам і Пуціным і што, магчыма, засталося за кадрам? Сустрэчу ў жывым эфіры Свабоды Premium аналізавалі палітычныя аглядальнікі Свабоды Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.

Візыт Пуціна ў Беларусь 19 сьнежня — першы для яго за тры з паловай гады. Перамовы пачаліся, а 17-й гадзіне і ішлі 2,5 гадзіны.

Пуцін перад перамовамі заявіў пра дамоўленасьць разьвіваць далей у Беларусі атамныя праекты і супрацоўніцтва ў космасе. Паводле яго, Беларусь і Расея ідуць на рэкорд у аб’ёме таваразвароту, сёлета ён можа дасягнуць $40 млрд. Ён таксама сказаў, што Расея «на шкоду сабе» працягвае будаваць Беларускую АЭС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG