Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Зіма будзе халоднай і цёмнай»: Эўракамісія перадала Ўкраіне 40 магутных генэратараў


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Эўракамісія перадала Ўкраіне 40 магутных генэратараў з экстранага рэзэрву Мэханізму грамадзянскай абароны ЭЗ для пераадоленьня наступстваў масіраваных ракетных удараў па энэргетычнай інфраструктуры Ўкраіны.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы ведамства ў Twitter.

«Зіма ва Ўкраіне будзе халоднай і цёмнай, паколькі расейскія ракеты працягваюць нацэльвацца на жыцьцёва важную энэргетычную інфраструктуру. Мы мабілізавалі нашы надзвычайныя рэзэрвы #rescEU, каб адправіць ва Украіну 40 генэратараў. Гэтыя генэратары магутнасцю 220 кВА (176 кВт — рэд.) могуць забясьпечыць энэргіяй цэлую бальніцу», — гаворыцца ў паведамленьні перад відэа разгрузкі генэратараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG