Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы змогуць глядзець футбольныя матчы чэмпіянату сьвету ў футболе. Але не па тэлевізары


Уладзімер Базанаў
Уладзімер Базанаў

Як паведамляе прэс-служба Асацыяцыі Беларуская фэдэрацыя футболу (АБФФ), фэдэрацыя ўсё ж дамовілася зь ФІФА аб паказе ў Беларусі матчаў чэмпіянату свету 2022 году ў Катары.

Трансьляцыі будуць на афіцыйным сайце ФІФА, неабходна зарэгістравацца.

«Мы не маглі пакінуць беларускага заўзятара без прагляду гульняў... Нягледзячы на ўсе складанасьці бягучай сытуацыі, мы правялі вялікую працу зь ФІФА і дабіліся права трансьляцыі матчаў чэмпіянату сьвету на тэрыторыі нашай краіны», — заявіў старшыня АБФФ Уладзімер Базанаў, якога цытуе «Наша ніва».

Традыцыйна трансьляваў футбольныя сусьветныя і эўрапейскія чэмпіянаты канал «Беларусь-5». Але гэтым разам усе матчы чэмпіянату ня будуць паказваць па тэлевізіі ў Беларусі. Гэта стала вядома пасьля ўводу шостага пакета санкцый ЭЗ, куды ў пачатку чэрвеня сёлета трапіла і Белтэлерадыёкампанія. Таксама ў сярэдзіне чэрвеня-2022 УЕФА выключыў БГТРК са сьпісу афіцыйных вяшчальнікаў футбольнай Лігі Нацый, дзе выступала зборная Беларусі.

20 лістапада зборная Эквадора выйграла ў стартавым матчы ЧС-2022 зь лікам 2:0, перамогшы Катар — краіну – гаспадыню спаборніцтваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG