Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славутая баскетбалістка Алена Леўчанка, якая пасьля арышту за ўдзел у пратэстах вымушана пакінула Беларусь, завяршыла кар’еру


Алена Леўчанка на адной з акцый пратэсту ў Менску, 2020 год
Алена Леўчанка на адной з акцый пратэсту ў Менску, 2020 год

У ноч з 11 на 12 лістапада па менскім часе вядомая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка аб’явіла ў Instagram аб завяршэньні карʼеры.

«Дарагі баскетбол... Мы пазнаёміліся, калі мне было 10 гадоў. Гэта не было каханьне зь першага погляду, але як толькі я зразумела, што гэта сапраўднае каханьне, мы былі неразлучныя 28 гадоў. Ты падарыў мару маладой дзяўчыне з маленькага мястэчка ў Беларусі», — так пачала свой пост Алена Леўчанка.

У ім яна расказвае пра свой шлях, які «не заўсёды быў лёгкім, даводзілася пераносіць шматлікія апэрацыі, знаходзіцца ўдалечыні ад сямʼі і пастаянна мяняць кантынэнты», але называе яго «самы цудоўным вопытам, пра які яна калі-небудзь магла марыць», і дзякуе ўсім, хто падтрымліваў яе ў гады спартовай кар’еры.

  • Алене Леўчанцы 39 гадоў. Нарадзілася ў Гомлі, у 14 гадоў пераехала гуляць у баскетбол у Менск. У 17 гадоў зьехала ў ЗША, дзе атрымала вышэйшую адукацыю. Праз 7 гадоў вярнулася гуляць у Эўропу. Лічылася ў дзясятцы найлепшых баскетбалістак Эўропы. У 2010 годзе падпісала кантракт з клюбам жаночай баскетбольнай асацыяцыі WNBA і ўваходзіла ў кола амэрыканскіх celebrity.
  • Алена Леўчанка — адна з найлепшых баскетбалістак у гісторыі Беларусі. Выступала за зборную Беларусі па баскетболе з 2001 году. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пэкіне і Рыё-дэ-Жанэйра, чэмпіянатаў сьвету 2010 і 2014 гг., а таксама чэмпіянатаў Эўропы 2007, 2009, 2011, 2013 і 2015 гг. У 2010 годзе згуляла ў фінале жаночай НБА і была прызнана лепшай цэнтравой чэмпіянату сьвету.
  • Фотамадэль, удзельнічала ў модных паказах, арганізоўвала дабрачынныя акцыі.
  • У 2020 годзе Алена Леўчанка падтрымала рух спартоўцаў супраць гвалту і фальсыфікацый на выбарах. Удзельнічала ў пратэстах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, выказвалася супраць гвалту і за новыя выбары.
  • Яе двойчы засудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту — першы раз на 15 дзён адміністрацыйнага арышту, а паводле другога пратаколу — яшчэ і да буйнога штрафу. Баскетбалістка тады заявіла пра нялюдзкія ўмовы, якія стварыла адміністрацыя ізалятару на Акрэсьціна.
  • Яна вымушана пакінула Беларусь і апошнім часам выступала за грэцкі баскетбольны клюб «Панатынаікас».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG