Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вайне ва Ўкраіне загінуў расейскі сьвятар. Ён заклікаў жанчын больш нараджаць, каб не было так балюча, калі іх дзеці гінуць на вайне


Галоўны храм Узброеных сіл РФ
Галоўны храм Узброеных сіл РФ

На вайне ва Ўкраіне загінуў сьвятар Маскоўскай япархіі Міхаіл Васільеў. Пра гэта паведаміў сайт Маскоўскай патрыярхіі, зазначыўшы, што ён загінуў «у зоне спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» «пры выкананьні пастырскіх абавязкаў». Іншыя падрабязнасьці пакуль не вядомыя.

Васільеў быў настаяцелем храма Вялікапакутніцы Варвары і прападобнага Іліі Мурамца ў падмаскоўным пасёлку Уласіха. У гэтым закрытым пасёлку знаходзіцца штаб Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэньня. Храм мае статус Патрыяршага падворка пры штабе Расейскіх ваенных сілаў стратэгічнага прызначэньня.

Міхаіл Васільеў ня меў царкоўнай адукацыі, аднак скончыў Акадэмію Генштаба. Як гаворыцца на сайце РПЦ, ён «удзельнічаў у камандзіроўках у „гарачыя кропкі“ і ў міратворчых апэрацыях у Косава, Босьніі, Абхазіі, Кіргізстане, на Паўночным Каўказе і ў Сырыі». Быў узнагароджаны расейскім ордэнам Мужнасьці.

У інтэрвію «Камсамольскай праўдзе», апублікаваным за дзень да пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, 23 лютага, Васільеў, у прыватнасьці, казаў: «Мне выпаў гонар апошнія 24 гады акармляць ракетныя войскі стратэгічнага прызначэньня. Няма нічога больш міралюбнага, чым ядзерны шчыт. У цябе ядзерная дубіна, у мяне ядзерная дубіна, кожны падумае, перш чым яе прымяняць, плянэта-та адна». «Тыя мульцікі, якія паказваў наш вярхоўны галоўнакамандуючы пару гадоў таму, становяцца явай», — казаў сьвятар аб расейскай ядзернай зброі.

Некалькі дзён таму ўвагу прыцягнула выказваньне Васільева ў эфіры тэлеканала «Спас». Сьвятар заявіў, што, калі б жанчыны нараджалі больш дзяцей, ім было б ня так балюча, калі б іх дзеці гінулі на вайне. «Кожнай даме Гасподзь у большасьці выпадкаў дапусьціў нарадзіць мноства дзетак. І калі дама, выконваючы гэтую запаведзь божую „пладзіцеся і множцеся“, адмовілася ад штучных сродкаў перапыненьня цяжарнасьці ў самым шырокім спэктры, то, відавочна, дзіцятка ў яе будзе не адзін, а больш. А значыць, ёй не так балюча і страшна будзе з ім раставацца», — заявіў сьвятар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG