Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Чэхіі: Кіраўніцтва Крамля павінна паўстаць перад трыбуналам за свае злачынствы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кіраўніцтва Крамля павінна паўстаць перад трыбуналам за свае ваенныя злачынствы ва Ўкраіне, таму Чэхія падтрымлівае ідэю стварэньня такога трыбунала, паведаміў у Twitter кіраўнік МЗС Чэхіі Ян Ліпаўскі.

«Чэхія належыць да краін, якія хацелі б стварыць адмысловы трыбунал, які будзе судзіць найвышэйшае палітычнае кіраўніцтва Расеі за злачынствы ва Ўкраіне. Любыя палітычныя лідэры дзяржавы павінны панесьці адказнасьць за разьвязваньне вайны», — сказаў Ліпаўскі.

Ён выказаў задавальненьне, што камітэт па замежных справах Палаты дэпутатаў, ніжняй палаты парлямэнту Чэхіі, прызнаў цяперашні расейскі рэжым тэрарыстычным.

«Дзеяньні Расеі — гэта тэрарыстычныя акты... Расея хоча выклікаць страх», — сказаў палітык, дадаўшы, што трэба называць рэчы сваімі імёнамі.

Міністар таксама ўскосна раскрытыкаваў тых, хто заклікае ўлады Ўкраіны тэрмінова пачаць мірныя перамовы з РФ. Ён падкрэсьліў, што цяпер не час казаць пра мір, бо Расея разумее толькі сілу.

«Неабходная жорсткая пазыцыя: калі мы хочам бясьпекі, павінны дзейнічаць правілы, якія мы павінны забясьпечыць на міжнародным узроўні», — напісаў Ліпаўскі.

7 кастрычніка Вярхоўная Рада заклікала Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, парлямэнты і ўрады краін-чальцоў ААН, ЭЗ і Раду Эўропы стварыць спэцыяльны міжнародны трыбунал па справе злачынства расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG