Лінкі ўнівэрсальнага доступу

69-гадовы Сі Цзінпін пераабраны кіраўніком Кітая


Сі Цзіньпін
Сі Цзіньпін

Сі Цзіньпін, самы магутны лідэр Кітая за апошнія дзесяцігодзьдзі, узмацніў сваё дамінаваньне, калі ў нядзелю быў прызначаны на чарговы тэрмін у якасьці кіраўніка Камуністычнай партыі.

Таксама Сі Цзінпін прасунуў у кіраўніцтва хаўрусьнікаў, якія падтрымліваюць яго бачаньне больш жорсткага кантролю над грамадзтвам і цяжкай эканомікай.

Сі, які прыйшоў да ўлады ў 2012 годзе, атрымаў трэці пяцігадовы тэрмін на пасадзе генэральнага сакратара, адмовіўшыся ад партыйнага звычаю, згодна зь якім яго папярэднікі сышлі праз 10 гадоў кіраваньня. Некаторыя чакаюць, што 69-гадовы лідэр паспрабуе застацца ва ўладзе пажыцьцёва.

У суботу папярэднік Сі, 79-гадовага Ху Цзіньтаа вывелі з пасяджэньня ЦК партыі. Гэта выклікала пытаньні аб тым, ці не ўказаньне гэта ад Сі Цзіньпіна. Пазьней афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва Сіньхуа паведаміла, што Ху быў у дрэнным стане здароўя і яму трэба было адпачыць.

Партыя таксама назвала Пастаянны камітэт зь сямі членаў, яе ўнутранае кола ўлады, у якім дамінуюць саюзьнікі Сі пасьля таго, як прэм’ер Лі Кэцян, лідэр № 2 і прыхільнік рынкавых рэформаў і прыватнага прадпрымальніцтва, быў адхілены ад кіраўніцтва ў суботу. І гэта нягледзячы на тое, што Лі быў на год маладзейшы за нефармальны «пэнсійны ўзрост партыі» ў 68 гадоў.

Сі Цзіньпін і іншыя члены Пастаяннага камітэту ўпершыню зьявіліся перад журналістамі ў нядзелю ў Доме народных сходаў, рэзыдэнцыі цырыманіяльнага заканадаўчага органу Кітая ў цэнтры Пэкіну. Сі абвясьціў, што Лі Цян, былы партыйны сакратар Шанхая, які не мае дачыненьня да Лі Кэцяна, стаў членам № 2, а Чжао Лэцзі, член папярэдняга камітэту, быў павышаны да № 3. Гэтыя пасады зацьвердзяць на пасяджэньні заканадаўчага органу ў наступным годзе.

Склад адлюстроўвае тое, што некаторыя камэнтатары назвалі «максымальным Сі», ацэньваючы ляяльнасьць, а ня здольнасьці. Некаторым новым членам Пастаяннага камітэту не хапае вопыту работы ў дзяржаўным кіраваньні на нацыянальным узроўні, што звычайна разглядаецца як патрабаваньне да пасады, піша Голас Амэрыкі.

Павышэньне Лі Цяна было асабліва незвычайным, таму што гэта ставіць яго ў чаргу на пасаду прэм’ер-міністра, нягледзячы на адсутнасьць вопыту ў якасьці міністра або віцэ-прэм’ера. Ён лічыцца блізкім да Сі, бо яны працавалі разам у пачатку сваёй кар’еры ў правінцыі Чжэцзян на старце 2000-х гг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG