Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над удзельнікамі «Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі», якіх улады прызналі тэрарыстамі


Шыльда на ўваходзе ў суд Менскага раёну
Шыльда на ўваходзе ў суд Менскага раёну

У выязным паседжаньні ў судзе Менскага раёну 19 кастрычніка пачаўся працэс над удзельнікамі «Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі».

Пацярпелым у гэтай справе праходзіць беларускі прапагандыст Рыгор Азаронак, на якога адзін з фігурантаў справы нібы ўчыніў напад.

Дзяржаўнае абвінавачаньне падтрымлівае пракурор Генэральнай пракуратуры Міхаіл Кавалёў, які падтрымліваў абвінавачаньне ў справе аб «дзяржперавароце» з Аляксандрам Фядутам, Юрасём Зянковічам і Рыгорам Кастусёвым.

Усяго ў справе пяцёра падсудных:

  • Натальля Мацьвеева (абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 290-4, ч. 1 арт. 13 і ч.2 арт. 289, ч. 2 арт. 295-3 КК;
  • Вадзім Гулевіч (ч. 2 арт. 290-4, ч. 2 арт. 289, ч. 1 арт. 290-2, ч. 1 арт. 13 і арт. 290-3, ч. 4 арт. 295 КК);
  • Кірыл Ашурак (ч. 2 арт. 290-4, ч. 6 арт. 16 і ч. 2 арт. 289 КК);
  • Аляксей Глотаў (ч. 2 арт. 290-4, ч. 2 арт. 289, ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359, ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 295, ч. 4 арт. 295 КК);
  • Дзьмітры Сасноўскі (ч. 1 арт. 361-1, ч. 2 арт. 290-4, ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359, ч. 6 арт. 16, ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 295, ч. 1 арт. 14 і ч. 4 арт. 295, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 130 КК).

Гулевіч, Ашурак і Глотаў былі затрыманыя ў справе аб падрыве вузла сувязі ў Вялейцы. Мацьвеева — у справе аб спробе зьнішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах, Дзьмітры Сасноўскі — у справе аб замаху на работніка тэлеканала СТВ Рыгора Азаронка.

У жніўні 2021 году «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» прызналі «тэрарыстычнай арганізацыяй». Усе фігуранты справы ўнесены ў «тэрарыстычны» сьпіс КДБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG