Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі робяць аблавы для мабілізацыі на станцыях мэтро, на вуліцах і дарогах. ВІДЭА


Мабілізацыя на Кузбасе
Мабілізацыя на Кузбасе

Абвешчаная Пуціным мабілізацыя не спадабалася многім грамадзянам Расеі. Частка выехала за межы краіны, а многіх мужчын літаральна ловяць на вуліцах.

Хоць мабілізацыю афіцыйна падалі як «частковую», насамрэч пад яе ўжо трапілі і людзі без баявога досьведу. Позвы ў ваенкаматы раздаюць у пад’ездах, на станцыях мэтро. Часам патрабуецца пагоня, каб уручыць позву або непасрэдна забраць чалавека ў ваенкамат.

У Санкт-Пецярбургу мужчына паспрабаваў уцячы ад паліцыі, калі зразумеў, што яна прыйшла па яго з позвай у войска. Уцячы не ўдалося.

У Якуціі пасьля збору мабілізаваных на пляцы тыя пачалі вадзіць карагоды. Карыстальнікі інтэрнэту сталі іранізаваць, што гэта спосаб абароны ад удараў HIMARS, якія мае Ўкраіна.

У аднаго расейскага кіроўцы выйшла размова з супрацоўнікам паліцыі і вайсковым камісарам, дзе мужчына заявіў, што свой абавязак ён ужо аддаў і цяпер будзе абараняць толькі сваю сям'ю.

У Маскве на Валгаградзкім праспэкце расставілі аўтазакі і пачалі правяраць дакумэнты ўсіх мужчын, якія праяжджалі дарогай.

Калі на пачатку мабілізацыя тычылася ў асноўным нацыянальных рэспублік і аддаленых ад Масквы і Санкт-Пецярбургу рэгіёнаў, то цяпер чарга дайшла і да найбуйнейшых гарадоў. На наступным відэа позвы раздаюць ужо на выхадзе з маскоўскага мэтро.

Спыняюць і проста пасажырскія аўтобусы, там таксама знаходзяць тых, каму ўручыць позву ў ваенкамат.

Некаторыя затрыманьні дастаткова жорсткія, бо людзі чыняць супраціў, не жадаючы добраахвотна зьяўляцца ў ваенкаматы.

  • 21 верасьня Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі ваенкаматаў. Прызываць у войска пачалі нават людзей без вайсковага досьведу, нягледзячы на абяцаньні, што на вайну адправяцца толькі спрактыкаваныя. Мабілізацыя мужчын у расейскае войска праходзіць таксама на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG