Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім Белгарадзе — выбухі. Ва Ўкраіне сьцьвярджаюць, што гэта вынік няўдалага запуску ракет па Харкаве


Запуск ракет па Харкаве зь Белгарадзкай вобласьці, архіўнае фота
Запуск ракет па Харкаве зь Белгарадзкай вобласьці, архіўнае фота

Адразу некалькі расейскі СМІ паведамілі, што ў Белгарадзе адбылося некалькі выбухаў, у выніку якіх пашкоджаны адзін шматпавярховы будынак.

Паводле расейскіх журналістаў, пашкоджаны верхнія паверхі, а таксама некалькі прылеглых прыбудоў і аўтамабілі, што былі запаркаваныя каля будынка.

На месцы працуюць апэратыўныя службы і мэдыкі.

Іншыя расейскія СМІ сьцьвярджаюць, што выбухі адбыліся ў выніку працы сродкаў супрацьпаветранай абароны.

Мясцовыя ўлады пацьвердзілі, што яшчэ адна частка ракеты, якая не разарвалася, прызямлілася на спартовую пляцоўку ліцэя № 32. Губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што інфармацыі аб загінулых і пацярпелых пакуль няма. Сам ён у момант выбуху знаходзіўся ў Маскве і цяпер тэрмінова выехаў у Белгарад.

Ва Ўкраіне адразу адрэагавалі на гэтыя паведамленьні. У большасьці грамадзкіх тэлеграм-каналах сьцьвярджаецца, што Расея абстрэльвала зь Белгараду ўкраінскі Харкаў і адна з ракет выбухнула ў паветры, а яе абломкі пашкодзілі апошнія паверхі жылога дома.

Пасьля контранаступу ўкраінскіх сіл у Харкаўскай вобласьці ад расейцаў вызвалілі большую частку населеных пунктаў рэгіёну. Расейскія войскі адышлі, але цяпер абстрэльваюць Харкаў і Харкаўскую вобласьць зь Белгарадзкай вобласьці Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG