Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Хрэнін зьвярнуўся да літоўцаў, палякаў і ўкраінцаў: «Не правакуйце нас»


Віктар Хрэнін
Віктар Хрэнін

Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін запісаў відэазварот, у якім заявіў, што Беларусь ня хоча ваяваць са сваімі суседзямі.

«Не правакуйце нас — мы з вамі ваяваць не зьбіраемся. Ні зь літоўцамі, ні з палякамі, ні тым больш з украінцамі мы ваяваць не жадаем. Калі і вы ня хочаце і ня будзеце рабіць няправільныя крокі, значыць, вайны ня будзе. Нашы пляны — гэта пляны абароны. На выпадак, калі нападаць будуць на нас. Калі хоць адзін мэтар беларускай зямлі зазнае агрэсію. Як было сказана галоўнакамандуючым, адказ будзе імгненны і жорсткі. Таму мы яшчэ раз перасьцерагаем ад правакацыяў. Вы ня хочаце з намі вайны — мы ня хочам яе таксама», — сказаў Віктар Хрэнін.

Сёньня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прынятае рашэньне аб разгортваньні рэгіянальнай групоўкі ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі. Ён паведаміў, што некалькі тысячаў расейскіх вайскоўцаў прыбудуць у Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG