Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ: Гендырэктара Запароскай АЭС Ігара Мурашова вызвалілі з расейскага палону


Ігар Мурашоў
Ігар Мурашоў

Генэральнага дырэктара Запароскай АЭС Ігара Мурашова вызвалілі з расейскага палону, напісаў у твітэры кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі.

«Я вітаю вызваленьне Ігара Мурашова, генэральнага дырэктара Запароскай АЭС. Я атрымаў пацьвярджэньне, што спадар Мурашоў шчасна вярнуўся да сваёй сям'і», — удакладніў Гросі.

Ва ўкраінскай кампаніі «Энэргаатам» пацьвердзілі вяртаньне Мурашова з палону, у якім ён апынуўся ў суботу, 1 кастрычніка.

«Вядома, што акупанты выкінулі яго на падкантрольную Ўкраіне тэрыторыю ўвечары 3 кастрычніка. Цяпер Мурашоў у бясьпецы, ён знаходзіцца ў Зьнешнім крызісным цэнтры ЗАЭС у Запарожжы. Вызваленьне адбылося дзякуючы шырокай агалосцы і намаганьням кіраўніка МАГАТЭ Рафаэля Гросі, які адыграў значную ролю ў вызваленьні Мурашова з расейскага палону», – гаворыцца ў заяве «Энэргаатаму».

Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) паведаміла, што зьвярнулася да расейскіх уладаў з просьбай прадставіць тлумачэньні ў сувязі са зьнікненьнем Мурашова. «Мы зьвязаліся з расейскімі ўладамі і просім тлумачэньняў», — цытуе Reuters заяву МАГАТЭ.

  • 4 сакавіка расейскія войскі захапілі ЗАЭС і горад-спадарожнік Энэргадар. 17 верасьня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што на акупаванай ЗАЭС знаходзяцца 500 расейскіх вайскоўцаў і вайсковая тэхніка. Расея адмаўляецца ствараць дэмілітарызаваную зону вакол станцыі і выводзіць зь яе вайскоўцаў. На многіх украінскіх работнікаў станцыі ажыцьцяўляецца ціск: іх рэгулярна дапытваюць.
  • Пэрыядычна праз абстрэлы атамныя энэргаблёкі часова адключаюцца ад энэргасыстэмы Ўкраіны і часова працуюць на рэзэрвовым паліве. Адмыслоўцы радыяцыйнай бясьпекі неаднаразова заяўлялі, што ў выпадку аварыі на ЗАЭС наступствы могуць быць катастрафічныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG