Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WP: ФСБ была супраць абмену «азоўцаў» на Медзьведчука, але Пуцін настаяў


Віктар Медзьвядчук. Паводле выданьня, Пуцін не прыслухаўся да спэцслужбаў і ўхваліў абмен
Віктар Медзьвядчук. Паводле выданьня, Пуцін не прыслухаўся да спэцслужбаў і ўхваліў абмен

Расейская ФСБ была супраць нядаўняга абмену палоннымі паміж Расеяй і Украінай, падчас якога былі вызваленыя ўзятыя ў палон у Марыюпалі камандзіры ўкраінскага палка «Азоў», аднак прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін не прыслухаўся да меркаваньня спэцслужбаў і ўхваліў абмен.

З такім цьверджаньнем выступае газэта The Washington Post, якая спасылаецца на неназваных высокапастаўленых прадстаўнікоў ЗША і Ўкраіны.

Газэта нагадвае, што падчас абмену 21 верасьня вызвалілі 215 украінскіх і 55 расейскіх палонных. Таксама былі вызваленыя 10 грамадзян трэціх краін, узятых у палон сэпаратыстамі, якія падтрымліваюцца Расеяй, і дэпутат Вярхоўнай Рады, кум Пуціна Віктар Медзьвядчук.

«ФСБ рэзка пярэчыла супраць гэтага» – цытуе выданьне аднаго з украінскіх афіцыйных прадстаўнікоў. Паводле яго, расейскія спэцслужбы лічылі, што абмен будзе нэгатыўна ўспрыняты ў грамадзтве РФ.

У артыкуле таксама гаворыцца аб ролі бізнэсоўца Рамана Абрамовіча ў абмене. Паводле дадзеных Washington Post, на працягу некалькіх месяцаў ён адыгрываў ролю пасярэдніка, ведучы перамовы як з кіраўніком ФСБ Аляксандрам Бортнікавым, так і з кіраўніком Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэем Ермаком, а таксама кіраўніцтвам Савудаўскай Аравіі. Галоўным матывам удзелу ў перамовах Абрамовіча і насьледнага прынца Махамада бін Салмана называецца іх імкненьне ўмацаваць свае пазыцыі на Захадзе. Прадстаўнікі Абрамовіча адмовіліся ад камэнтароў.

Сьцьвярджаецца, што абмен некалькі разоў пераносіўся. У рэшце рэшт ён адбыўся ў той жа дзень, калі Ўладзімір Пуцін аб'явіў аб мабілізацыі ў Расеі. Многія расейскія камэнтатары зь ліку прыхільнікаў вайны з Украінай успрынялі яго вельмі нэгатыўна, асабліва крытыкуючы абмен Медзьведчука, які знаходзіўся з красавіка ва Ўкраіне пад вартай, на «азоўцаў». Адна з крыніц WP у Дзярждэпартамэнце пацьвярджае, што лёс Медзьведчука быў адным з фактараў, які спрыяў таму, што Пуцін ухваліў абмен.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG