Сэрбія, «зыходзячы з міжнароднага права», ня можа прыняць вынікі арганізаваных Расеяй так званых рэфэрэндумаў у «ДНР», «ЛНР», а таксама ў Херсонскай Запароскай абласьцях Украіны. Пра гэта заявіў у нядзелю пасьля вяртаньня з генэральнай асамблеі ААН кіраўнік МЗС Сэрбіі Нікола Сэлакавіч.
«Рэспубліка Сэрбія ў адпаведнасьці са Статутам ААН, а таксама ў адпаведнасьці з агульнапрынятымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права ня можа прыняць вынікі рэфэрэндуму ва ўкраінскіх рэгіёнах, — цытуе міністра расейскае агенцтва ТАСС. — З аднаго боку, мы прынцыпова адданыя прынцыпамі і правілам міжнароднага права і Статуту ААН, з іншага боку, гэта цалкам бы супярэчыла нашым дзяржаўным і нацыянальным інтарэсам, цалкам супрацьлегла нашай нацыянальнай палітыцы захаваньня тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту і прыхільнасьці прынцыпу нязьменнасьці межаў».
Раней міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей у інтэрвію тэлеканалу France 24 заявіў, што Беларусь будзе назіраць за сытуацыяй і прыме рашэньне аб прызнаньні вынікаў «у адпаведнасьці з нацыянальнымі інтарэсамі».