Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў 15 верасьня: маці Аляксандра Францкевіча расказала пра кароткае спатканьне з сынам


Аляксандар Францкевіч
Аляксандар Францкевіч

У Беларусі на 15 верасьня 1337 чалавек прызналі палітычнымі зьняволенымі праваабаронцамі «Вясны» . Іншыя праваабарончыя ініцыятывы лічаць, што зьняволеных з палітычных матываў значна больш.

Аляксандар Францкевіч сустрэўся з маці

6 верасьня палітзьняволенага актывіста анархісцкага руху Аляксандра Францкевіча асудзілі на 17 гадоў калёніі. На наступны дзень на кароткатэрміновым спатканьні зь ім змагла сустрэцца ягоная маці Тацяна.

«Мы размаўлялі пра ўсё, і гадзіны было мала. Сын ведае пра падзеі ва Ўкраіне і з надзеяй глядзіць на цяперашнюю сытуацыю. Ён не сумуе і кажа: „Мама, якая розьніца — 3 гады, 10, 15 ці 17 — усё адно ня будзем столькі сядзець, не перажывай“. Такая ўпэўненасьць падтрымлівае і мяне: думала, буду там плакаць, але, дзякуй богу, вытрывала».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG