Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовую павераную ў справах ЭЗ у Беларусі затрымалі пасьля суду над палітвязьнямі і каля дзьвюх гадзін утрымлівалі ў міліцыі


Эвэліна Шульц, архіўнае фота
Эвэліна Шульц, архіўнае фота

6 верасьня пасьля суду над анархістамі і праваабаронцамі ў Менску агулам затрымалі 13 чалавек.

Часовую павераную ў справах Эўрапейскага зьвязу ў Беларусі Эвэліну Шульц затрымалі пасьля заканчэньня суду ў «справе анархістаў» і праваабаронцы Марфы Рабковай і даставілі ва УУС Фрунзэнскага раёну Менску.

Яе ўтрымлівалі там каля дзьвюх гадзін, паведаміла BPN крыніца ў дыпляматычных колах ЭЗ.

Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзіў адзін з эўрапейскіх дыпляматаў, які працуе ў Менску.

Пра тое, што здарылася, былі апавешчаныя кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ у Менску Дырк Шубэль (у сярэдзіне 2021 году на патрабаваньне беларускіх уладаў пакінуў краіну і працуе з-за мяжы) і кіраўніцтва ЭЗ у Бруселі.

Іншыя эўрапейскія дыпляматы, якія прыбылі 6 верасьня на вынясеньне выраку ў Менскі гарадзкі суд, не затрымліваліся.

Афіцыйнай рэакцыі на тое, што здарылася, Эўразьвязу і яго беларускага прадстаўніцтва пакуль няма. Невядома таксама, ці складаўся на дыпляматку ў міліцыі пратакол.

Паводле Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных адносінах дыпляматы валодаюць імунітэтам.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, пасьля вынясеньня прысуду каля будынка суду былі затрыманыя і дастаўленыя ў Фрунзэнскі РУУС таксама некалькі сваякоў асуджаных, праваабаронца Анастасія Лойка і іншыя грамадзяне — усяго ня менш за 13 чалавек. Дваіх — Насту Лойку і Данііла Крашэўскага — будуць судзіць, астатніх адпусьцілі.

Разгляд справы «Рэвалюцыйнага дзеяньня» супраць дзесяцёх палітзьняволеных цягнуўся больш за 4 месяцы.

Праваабаронцу Марфу Рабкову, валянтэра ПЦ «Вясна» Андрэя Чапюка, анархістаў Акіхіра Гаеўскага-Ханаду, Аляксандра Францкевіча, Аляксандра Казьлянка, антырасіста Андрэя Марача, а таксама Паўла Шпетнага, Аляксея Галаўко, Даніла Чулю і Мікіту Дранца судзілі за падзеі 2016–2020 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG