Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску за паведамленьні ў «экстрэмісцкім чаце» затрымалі прадпрымальніка. Ён адбіваўся сякерай


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Як паведамляе прэс-служба МУС, супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня ўласнай бясьпекі МУС устанавілі асобу менчука, які ў 2020 годзе «публікаваў заклікі да забойства міліцыянтаў у адным з экстрэмісцкіх чатаў».

Пры затрыманьні мужчына аказаў сілавікам супраціў — спрабаваў ударыць іх сякерай, «якую раней купіў для абароны ад дзікіх жывёлаў», паведамілі ў МУС. Як сьцьвярджае ведамства, «прагназуючы абгрунтаваную цікавасьць да сваёй пэрсоны з боку міліцыі, фігурант у апошні час вёў кансьпіратыўны лад жыцьця і ўвесь час насіў пры сабе сякеру».

У «пакаяльным» відэа затрыманы мужчына кажа, што пасьля пратэстаў 2020 году «значна пагарачыўся» і пакінуў у тэлеграм-чаце камэнтар з заклікам «зьнішчаць камандзіраў АМАПаў, ГУБАЗікаў і міліцыянтаў». На яго завялі крымінальныя справы аб распальваньні сацыяльнай варожасьці (арт. 130 КК) і замах на забойства супрацоўніка ўнутраных спраў (арт. 362 КК).

У верасьні 2021 году супрацоўнікі КДБ у цывільнай вопратцы ўзламалі дзьверы і ўварваліся ў кватэру айцішніка Андрэя Зельцара і ягонай жонкі Марыі Ўсьпенскай у Менску. Паводле афіцыйнай вэрсіі, Зельцар двойчы стрэліў і сьмяротна параніў аднаго з групы КДБ. Супрацоўнікі КДБ застрэлілі яго ў адказ. Жонку, якая здымала здарэньне на тэлефон, затрымалі за дапамогу ў забойстве.

За камэнтары ў сацыяльных сетках датычна «справы Зельцара» затрымалі каля двух сотняў чалавек, супраць іх пачалі крымінальныя справы. Удаву Андрэя Зельцара судзілі, але вызвалілі ад крымінальнай адказнасьці і прысудзілі прымусовае лячэньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG