Першым пра гэта паведаміў карэспандэнт ВГТРК Андрэй Рудэнка, а затым інфармацыю пацьвердзіла неназваная крыніца ТАСС.
Па іх дадзеных, выбуховае прыстасаваньне нібы было закладзена на ўезьдзе ў заапарк, куды ехаў Івашчанка.
«Так, было, усе жывыя, усё ў парадку», — сказаў суразмоўца агенцтва, адказваючы на пытаньне пра замах.
Кіеў напад на Івашчанку пакуль ніяк не камэнтаваў.
У апошнія тыдні ў акупаваных Расеяй рэгіёнах Украіны было зьдзейсьнена адразу некалькі замахаў на чыноўнікаў, якія былі прызначаны на свае пасады расейскімі акупацыйнымі ўладамі.- 8 жніўня быў атручаны Ўладзімір Сальда, прызначаны расейцамі кіраўнік «абласной адміністрацыі» Хэрсонскай вобласьці. Ён знаходзіцца ў таксікалягічнай рэанімацыі ў Маскве.
- У той жа дзень, калі стала вядома аб шпіталізацыі Сальда, на «намесьніка кіраўніка адміністрацыі» акупаванай Новай Кахоўкі Віталя Гуруа быў зьдзейсьнены замах: у яго некалькі разоў стрэлілі невядомыя людзі, Гура загінуў.
- 12 жніўня ў Мелітопалі быў зьдзейсьнены замах на Алега Шостака: абраны мэр горада Іван Фёдараў назваў яго «рупарам» гаўляйтара [Яўгена] Баліцкага і чалавекам, які адказваў за мэдыйную палітыку. Ён знаходзіцца ў бальніцы.