Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Латвіі заклікаў ануляваць віды на жыхарства і візы тым, хто падтрымлівае Пуціна


Эгілс Левітс
Эгілс Левітс

Дазволы на жыхарства не павінны выдавацца пастаянным жыхарам Латвіі, якія плянуюць увайсьці ў расейскае грамадзянства, лічыць латвійскі прэзыдэнт. Ён абвінаваціў папярэднія ўлады ў «гандлі» дакумэнтамі, што паспрыяла росту пракрамлёўскіх настрояў і павелічэньню ўплыву расейскай мовы ў грамадзтве.

Для Латвіі нявыгадна і небясьпечна даваць віды на жыхарства і візы людзям, якія падтрымліваюць палітыку Крамля. Такім людзям трэба пакінуць Латвію, — заявіў прэзыдэнт краіны Эгілс Левітс, ягоныя словы прыводзіць Delfi.

«Гандаль папярэднімі ўрадамі дазволамі на жыхарства, іх неапраўданая шчодрасьць у выдачы дазволаў на жыхарства расейскім грамадзянам, за якой хаваліся толькі карысьлівыя інтарэсы некаторых палітычных бізнэсоўцаў, стварылі рызыкі бясьпецы і паспрыялі двухмоўю. Прыйшоў час правесьці рэвізію наступстваў гэтай няўдалай і небясьпечнай палітыкі», — заявіў Левітс.

Левітс перакананы: Расея, у якіх бы дзяржаўных фарматах яна ні існавала, заўсёды імпэрыя і пагроза суседзям.

«Забойствы нявінных людзей, катаваньні, зьнявагі, дэпартацыі, пазбаўленьне чалавечай годнасьці — усё, што сёньня адбываецца ва Ўкраіне, адбывалася і тут, у нас, у Латвіі», — сказаў Левітс.

Прэзыдэнт нагадаў, што Латвія не выдае турыстычных віз расейцам ужо з першага дня вайны. Аднак іншыя краіны працягваюць выдаваць іх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG