Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская прапаганда на беларускай тэлевізіі — аналіз «Честных людей» і Маляваныча


Папулярная расейская тэлеперадача «Поле чудес», нягледзячы на свой забаўляльны характар, стала адным з сродкаў маскоўскай прапаганды
Папулярная расейская тэлеперадача «Поле чудес», нягледзячы на свой забаўляльны характар, стала адным з сродкаў маскоўскай прапаганды

У 7-хвілінным відэа яго стваральнікі прааналізавалі праграму перадач на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах і вылучылі асноўныя наратывы крамлёўскай прапаганды, што прасоўваюцца ў Беларусі.

Паводле вэрсіі «Честных людей» і Маляваныча, ёсьць тры асноўныя пасылы, якія імкнецца распаўсюдзіць на беларусаў Масква празь дзяржаўную тэлевізію Беларусі. Нібыта:

  • Украіна і краіны Балтыі — «марыянэткі» Брусэлю, ЗША і NATO. «Агрэсіўныя пляны Захаду» супраць Беларусі і Расеі;
  • «Распад заходняй цывілізацыі і парушэньні правоў чалавека» ў ЗША, Вялікай Брытаніі, краінах Эўразьвязу;
  • Беларуская апазыцыя і актывісты — «марыянэткі Захаду».

Нават у забаўляльным зьмесьце з Расеі ўжо цяжка знайсьці перадачы без прапаганды, — сьцьвярджаюць аўтары відэа. Напрыклад, у праграме «Поле чудес» рэгулярна зьяўляецца простая ці сымбалічная падтрымка вайны супраць Украіны: вядоўца Леанід Якубовіч у форме вайскова-касьмічных войскаў Расеі аддае вайсковую пашану, партыя «Единая Россия» дорыць падарункі ўцекачам з Украіны.

Дзяржаўная прапаганда выкарыстоўвае страх удзелу ў адкрытай ваеннай бітве, каб растлумачыць беларусам, што зараз далучыцца да Расеі — адзінае, што дапаможа жыць у бясьпецы і дабрабыце, — робяць выснову аўтары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG